Мікалая Статкевіча перавялі з магілёўскай турмы ў шклоўскую калонію

Экс-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч пераведзены з магілёўскай турмы №4 у шклоўскую калонію №17. Пра гэта агенцтву БелаПАН паведаміла яго жонка Марына Адамовіч.

Па яе словах, Статкевіч быў этапаваны 12 студзеня. Палітыка вярнулі ў Шклоў, адкуль тры гады таму яго перавялі ў турму. Адамовіч адзначыла, што гэтая калонія з'яўляецца "выключнай ў плане ціску на палітвязняў". Начальнік калоніі і яго намеснік, падкрэсліла яна, уключаныя ў спіс асобаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю краін Еўрасаюза.

Нагадаем, што за Плошчу-2010 Статкевіч быў асуджаны на шэсць гадоў пазбаўлення волі па абвінавачванні ў арганізацыі масавых беспарадкаў. 58-гадовы палітык — адзіны кандыдат у прэзідэнты Беларусі, які дагэтуль знаходзіцца ў зняволенні. Ён неаднаразова адмаўляўся пісаць прашэнне аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі.

Фота — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі