Мікалаю Казлову прысудзілі тры месяцы арышту
Лідара Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалая Казлова асудзілі на тры месяцы арышту за "разгалошванне даных следства" (ч. 1 арт. 407 КК), паведамляюць праваабаронцы "Вясны".
Прысуд вынесла суддзя Таццяна Шоцік. Тры месяцы арышту — максімальнае пакаранне па артыкуле, па якім судзілі Казлова.
Казлова дапытвалі ў Седчым камітэце па "справе Каардынацыйнай рады", у якую ён уваходзіць. Экс-міліцыянт адмаўляўся даваць падпіску аб неразгалошванні і расказваў журналістам, як праходзілі допыты.
Суд над лідарам АГП праходзіў у закрытым рэжыме.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.