Міліцыя Гомеля на пяці машынах і з аўтаматамі зладзіла засаду на пешаходаў

Міліцыя Гомеля на пяці машынах і з аўтаматамі зладзіла засаду на пешаходаў

На вуліцы Кожара ў Гомелі ўвечары 1 кастрычніка супрацоўнікі ППС і ДАІ на пяці службовых аўтамабілях зладзілі засаду на пешаходаў — парушальнікаў Правілаў дарожнага руху (ПДР).

Супрацоўнікі ППС размясціліся каля крамы "Акіян", дзе жыхары цотнага боку вуліцы Кожара звычайна пераходзяць дарогу па-за пешаходным пераходам. Спярша яны проста здымалі парушальнікаў на відэа, а потым затрымлівалі іх да прыбыцця ДАІ. За кароткі час было затрымана каля паўдзясятка чалавек, паведамляе gomel.today.

Напрыклад, адзін мужчына ішоў у краму купіць цукеркі для дачкі. Патруль спыніў яго пры пераходзе вуліцы. Падчас чакання ДАІ яму дазволілі наведаць краму і купіць прысмакі для дзіцяці. Пры гэтым мужчыну суправаджалі два супрацоўнікі міліцыі, адзін з якіх быў узброены аўтаматам АКС-74У.

Двое маладых людзей паспрабавалі ўцячы ад міліцыянтаў. Аднак іх злавілі і начапілі кайданкі. Мяркуецца, што абодва яны былі злёгку нецвярозыя. Калі прыбыў нарад ДАІ, адзін з маладых людзей пагадзіўся аплаціць штраф на месцы. Паведамляецца, што ён дастаў грошы, заведзенымі за спіну рукамі. Другі затрыманы спярша не хацеў плаціць. Але даведаўшыся, што іх усё адно даставяць у РАУС, хлопец адмовіўся ад сваіх першапачатковых намераў.

Агулам да месца затрымання прыбылі пяць машын ДАІ і ППС, а таксама кінолаг са службовым сабакам. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі