Міліцыя і генпракуратура заняліся матацыклістамі-хуліганамі

Міліцыя і генпракуратура заняліся матацыклістамі-хуліганамі

У Беларусі міліцыя і генпракуратура заняліся матацыклістамі-хуліганамі, якія "ствараюць пагрозу для бяспекі грамадзян". "Ім прыйдзецца несоладка, калі мы пачнем прымяняць метады, якія можам прымяніць", — кажа ў інтэрв'ю газеце "СБ. Беларусь сегодня" генеральны пракурор Аляксандр Канюк. Паводле яго слоў, праблему ён ужо абмеркаваў з міністрам унутраных спраў Ігарам Шуневічам. "Сумеснымі высілкамі парадак навядзем. Ён ужо наводзіцца", — адзначае Канюк.

Генпракурор гаворыць, што матацыклісты-хуліганы, за якімі "інспектарам даводзіцца ганяцца на хуткасці за 200 км/г", выклікаюць рэзкае незадавальненне ў грамадстве. На іх скардзяцца людзі. Аляксандр Канюк кажа, што меў размову з прадстаўнікамі байкерскай супольнасці і гэта "сур'ёзныя, інтэлігентныя людзі". І яны не маюць дачынення да матацыклістаў-хуліганаў, "ездзяць на добрых машынах, не парушаюць устаноўленых правілаў".

Міліцыя і генпракуратура заняліся матацыклістамі-хуліганамі
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі