Міліцыя: у Мінску ў нядзелю затрымалі 30 удзельнікаў акцый
За мінулыя выхадныя міліцыянты затрымалі ў Мінску 30 чалавек за ўдзел у "несанкцыянаваных мерапрыемствах". Усіх затрыманых пасадзілі ў ізалятар часовага ўтрымання.
Прэс-служба міліцыі адзначае, што групы пратэстоўцаў з "незарэгістраванай сімволікай" збіраліся ў розных раёнах Мінска. Затрымлівалі, маўляў, найбольш актыўных.
Раней валанцёры паведамлялі пра 18 чалавек, затрыманых толькі ў нядзелю.
Мірныя пратэсты ў Беларусі працягваюцца ўжо шосты месяц.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.