Міліцыя: у сяброў Усхопава знайшлі кілаграм марыхуаны

Міліцыя: у сяброў Усхопава знайшлі кілаграм марыхуаны

У знаёмых Дзмітрыя Усхопава, загінулага ў навагоднюю ноч, знайшлі каля кілаграма марыхуаны. Так сцвярджае прэс-служба МУС. 

Двух мужчын (27 і 28 гадоў) затрымалі за падазрэнне ў незаконным абарачэнні наркотыкаў. Паведамляецца, што марыхуну выявілі ў розных пакетах і ёмістасцях у гаражы і дома ў затрыманых.

Раней міліцыя заяўляла, што ў крыві загінулага Усхопава выявілі 4,3 праміле алкаголю, а ў ягонай мачы — сляды наркотыку. Таксама нібыта пры ім знайшлі пакецік з марыхуанай, а ў тэлефоне — перапіску з наркатычнай інтэрнэт-крамай.

Адразу ўзнікае пытанне: навошта Усхопаў карыстаўся з паслуг інтэрнет-крамы па продажы наркотыкаў, калі мог проста звярнуцца да знаёмых?  

Пра затрыманне сяброў Усхопава стала вядома 4 студзеня. У гэты дзень яны планавалі ісці на яго пахаванне, але перасталі выходзіць на сувязь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі