Міліцыя ўжо рапартуе пра барацьбу з кіроўцамі квадрацыклаў

Міліцыя ўжо рапартуе пра барацьбу з кіроўцамі квадрацыклаў

УУС Мінскага аблвыканкама на сваім сайце паведамляе аб рэйдах супраць кіроўцаў квадрацыклаў. Гэтыя мерапрыемствы адбыліся на мінулых выходных у Мінскім раёне.

Нагодай сталі звароты кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў, якія скардзяцца на такіх кіроўцаў: маўляў, яны заязджаюць на палі, чым наносяць шкоду сельскагаспадарчым угоддзям і псуюць насаджэнні. 

Абласная міліцыя выявіла сем кіроўцаў квадрацыклаў, у тым ліку чатырох, якія парушаюць патрабаванні ПДР або прыродаахоўнага заканадаўства. У дачыненні да іх праводзяцца праверачныя мерапрыемствы. Самі квадрацыклы змешчаныя на ахоўную стаянку.

Па фактах перамяшчэння тэхнікі па палях міліцыя абяцае накіраваць у сельгаспрадпрыемствы ўсю неабходную інфармацыю, каб яны маглі падаць адпаведныя заявы на парушальнікаў. 

Як паведамлялася раней, на пасяджэнні Савета бяспекі 13 лютага на "круцякоў" на квадрацыклах абрынуўся Аляксандр Лукашэнка. Ён загадаў міністру ўнутраных спраў Ігару Шуневічу, каб тых, хто ездзіць па азімых, пакаралі і забралі ў іх транспарт. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі