Mілінкевіч: Не трэба ўдзельнічаць у рытуальных танцах
Лідэр Руху “За свабоду” 9 красавіка наведаў Камянец і Маларыту. Сустрэчы былі нешматлікія — чалавек па 15.
У гэтых мястэчках гадамі не бываў ніхто з дэмакратычных актывістаў. Аляксандр Мілінкевіч у Маларыце таксама ўпершыню. Ён распавёў, што не наведаў яшчэ каля 30 райцэнтраў Беларусі. Падчас сваёй паездкі Мілінкевіч адчувае пільны кантроль з боку ўлады: пад Камянцом міліцыя затрымала яго амаль на гадзіну.
На сустрэчы Мілінкевіч гаварыў пра небяспеку гіганцкіх пазыкаў з Расіі, падтрымаў спробы Еўрасаюза “ўзяць Беларусь на парукі”. Папрасілі яго ўдакладніць і шырока распаўсюджанае выказванне пра маргінальнасць апазіцыі.
Аляксандр Мілінкевіч: - Гэта вельмі проста. Маргінальнасць — гэта калі ты на перыферыі падзеяў, калі не ўплываеш на падзеі ў краіне. Можна доўга гаварыць пра тое, што ўлада крывавая, дэспатычная, што ў нас няма сродкаў. Але, напэўна, мы маглі б больш прыстасавацца да рэальнасці, быць больш эфектыўнымі. Я лічу, што палітыка — гэта дасягненне выніку. Калі яго няма, значыцца, трэба нешта мяняць, думаць больш, а не ўдзельнічаць у пастаянных рытуальных танцах. Калі мы проста ацэньваем сітуацыю, даем каментары, значыць, мы каментатары, эксперты — але не палітыкі. Палітыкам можа назваць сябе чалавек, які дасягнуў хоць маленькага поспеху.
Здымкі Паўла Грыня
На здымку: Маларыцкі энергічны Ленін у калекцыянераў здымкаў статуй Леніна неафіцыйна займае першае месца. "Ён быццам ідзе ў царкву цераз плошчу са словамі “А ну вас усіх! пайду ад вас" - кажуць пра свайго Леніна месцічы.