Мінабароны Беларусі падрыхтавала "адказ калегам з УСУ"

"Усё будзе так, як вы хочаце" / t.me/modmilby
"Усё будзе так, як вы хочаце" / t.me/modmilby

Мінабароны Беларусі падрыхтавала "адказ калегам з УСУ" — нядаўна з'явіўся зварот камандавання Узброеных сіл Украіны да беларускага народа. "Не правакуйце, не спрабуйце нас запалохваць, не нагнятайце, і ўсё будзе так, як вы хочаце, — кажуць у відэа беларускія вайскоўцы. — Мы вайны не хочам і нікому не пагражаем. Але на выклікі і правакацыі адкажам не марудзячы".

У сваім звароце ўкраінскія вайскоўцы папярэджвалі, што "калі армія Беларусі падтрымае расійскую агрэсію, мы адкажам" і заклікалі беларусаў не выконваць загадаў "аб уступленні ў вайну супраць Украіны". Атрымліваецца, што беларускія вайскоўцы зварот украінцаў пачулі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі