Мінабароны Расіі абвергла звесткі пра сем знішчаных самалётаў у Сірыі

Мінабароны Расіі абвергла звесткі пра сем знішчаных самалётаў у Сірыі

31 снежня два вайскоцы загінулі падчас мінамётнага абстрэлу расійскай авіябазы Хмеймім у Сірыі. Такую заяву распаўсюдзіла ў СМІ Мінабароны Расіі, піша tut.by.

Пры гэтым у расійскім ведамстве падкрэслілі, што звесткі пра знішчэнне сямі самалётаў на авіябазе Хмеймім не адпавядае рэчаіснасці.

"Паведамленне аб быццам бы "фактычным знішчэнні" сямі расійскіх ваенных самалётаў на авіябазе Хмеймім — фэйк. Расійская авіягрупа ў Сірыі боегатовая і працягвае выконваць усе задачы па прызначэнні ў поўным аб'ёме", — кажуць у Мінабароны.

Раней расійскія СМІ паведамлялі, што 31 снежня расійскую авіябазу Хмеймім абстралялі з мінамётаў радыкальныя ісламісты. Гаварылася, што падчас абстрэлу былі знішчаныя сем вайсковых самалётаў — чатыры бамбавікі Су-24, два знішчальнікі Су-35С, транспартны самалёт Ан-72, а таксама нібыта больш за дзесяць вайскоўцаў маглі атрымаць раненні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі