Мінабароны Расіі закрыла каментары да пастоў у "Аднакласніках" і "Вконтакте"

Мінабароны Расіі закрыла каментары да пастоў у "Аднакласніках" і "Вконтакте"

Расійскае Міністэрства абароны закрыла каментары на сваіх старонках у сацсетках "Аднакласнікі" і "Вконтакте". 

Як заўважыў ТГ-канал @mozhemobyasnit, гэта адбылося пасля масавай крытыкі карыстальнікаў, звязанай з контрнаступам украінскіх войскаў пад Харкавам і вызваленнем Балаклеі.

Спярша адміністратары групы Мінабароны ў "Вконтакте" выдалялі каментары пра Балаклею, але ў пятніцу зранку проста закрылі магчымасць пакідаць каментары. Тое самае яны зрабілі і ў "Аднакласніках". 

Паведамляецца, што цяпер карыстальнікі задаюць пытанні Міністэрству абароны на афіцыйнай старонцы ў Rutube.

Падчас контрнаступу ўкраінскія войскі вызвалілі 30-тысячны горад Балаклея. У Кіеве кажуць, што падчас наступу ўдалося вызваліць больш за тысячу квадратных кіламетраў тэрыторыі.

Мінабароны Расіі ніяк не каментуе гэтыя звесткі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі