Мiнадукацыi не плануе дазваляць здаваць больш за 4 тэставанні

Мiнадукацыi не плануе дазваляць здаваць больш за 4 тэставанні

Міністэрства адукацыі Беларусі не плануе дазваляць абітурыентам здаваць больш за 4 тэставанні. На думку намеснiка мiнiстра Вадзiма Богуша, гэта занадта вялiкая нагрузка.

На прэс-канферэнцыi ў Мінску ён заявіў, што калi дазволiць здаваць усе прадметы на тэставаннi, гэта таксама прывядзе да павялiчэння тэрмiнаў уступнай кампанii. Пакуль у Мiнадукацыi дазволiлi здаваць чатыры тэсты замест трох. Але на думку намеснiка мiнiстра матываваным абiтурыентам хапае трох тэстаў.

Як інфармавала Еўрарадыё, у панядзелак стала вядома, што ў нашай краіне змянілі правілы прыёму ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Адпаведны дакумент падпісаў Аляксандр Лукашэнка. Галоўныя новаўвядзенні — магчымасць здачы цэнтралізаванага тэставання па чатырох вучэбных прадметах, пашырэнне тэрміну дзеяння сертыфікатаў ЦТ да двух гадоў, арганізацыя да трох рэзервовых дзён цэнтралізаванага тэставання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі