Мінадукацыі пракаментавала скандал у гомельскай гімназіі

Мінадукацыі пракаментавала скандал у гомельскай гімназіі

Міністэрства адукацыі пракаментавала інцыдэнт у гомельскай гімназіі №71. 

Як распавядала Еўрарадыё, 21 студзеня 47-гадовая настаўніца малодшых класаў пацягнула за вуха трэцякласніцу і надарвала яго. Бацькі дзяўчынкі напісалі заяву ў міліцыю. Сама настаўніца, як паведамляецца, ад перажыванняў злегла ў лякарню. 

"Незалежна ад сукупнасці абставінаў рэакцыя педагога на паводзіны навучэнца была недапушчальнай. Міністэрства адукацыі неаднаразова паказвала на недапушчальнасць праявы агрэсіі або гвалту ў адносінах да непаўналетніх", — адзначае прэс-цэнтр Мінадукацыі. 

Паведамляецца, што цяпер у гімназіі №71 праводзіцца ўнутранае расследаванне. Па яго выніках "будуць прынятыя адпаведныя кіраўніцкія рашэнні".

У Мінадукацыі нагадваюць, што ў Кодэксе аб адукацыі прапісаныя абавязкі педагогаў (артыкул 53). "Настаўнік абавязаны захоўваць прававыя, маральныя і этычныя нормы. Таму любы гвалт (фізічны ў выглядзе "даць па карку" або псіхалагічны ў форме нецэнзурных выказванняў) з пазіцыі педагога недапушчальны", — лічаць у ведамстве.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі