Мінаховы здароўя: за суткі зафіксавалі яшчэ 658 выпадкаў каранавіруса
За суткі ў Беларусі зафіксавалі яшчэ 658 выпадкаў каранавіруса (напярэдадні было +613), паведамляе ў Telegram прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. Агулам іх колькасць дасягнула 86392. Ачунялі 78990 чалавек (+407), памерлі 921 (+5, як і ў папярэдні дзень).
За ўвесь перыяд зроблена 2 мільёны 170 тысяч 47 тэстаў (+25503).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.