Мінчанка выпадкова зачыніла ў машыне грудное дзіця, ратавальнікі разбівалі шыбу

Мінчанка выпадкова зачыніла ў машыне грудное дзіця, ратавальнікі разбівалі шыбу

Дапамогу ратавальнікаў папрасіла маладая маці, якая выпадкова зачыніла ў аўтамабілі сваё грудное дзіця, паведамляе прэс-служба МНС.

Здарэнне адбылося 27 чэрвеня каля гандлёва-забаўляльнага комплексу "Арэна-Сіці". 33-гадовая жанчына патлумачыла, што выходзіла з "Аўдзі Q5" і выпадкова зачыніла дзверы. Пасля гэтага ў аўтамабілі спрацаваў цэнтральны замок. Пры гэтым у салоне засталося нядаўна народжанае дзіця. 

Жанчына выклікала ратавальнікаў, якія прапанавалі разбіць шыбу ў аўтамабілі. Яна не пагадзілася і звярнулася да платнай службы па ўскрыцці замкоў. Але гэтыя спецыялісты не справіліся з замком. Пасля гэтага ратавальнікі ўсё-ткі разбілі пярэднюю левую шыбу ў аўтамабілі.

Дзіця пры здарэнні не пацярпела.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі