Мінчука, які прапанаваў амапаўцам скласці шчыты, асудзілі на пяць гадоў

Мінчука, які прапанаваў амапаўцам скласці шчыты, асудзілі на пяць гадоў

16 сакавіка ў судзе Заводскага раёна Мінска агучаны прысуд па крымінальнай справе палітвязня Аляксея Мельнікава. Яго прызналі вінаватым ва ўдзеле ў масавых беспарадках і прысудзілі пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, паведамляе праваабарончы сайт "Вясна".

10 жніўня 2020 года мінчук Аляксей Мельнікаў выйшаў у горад каля ўніверсама “Рыга” па асабістых справах. Пры гэтым ён хацеў асабіста даведацца, што адбываецца ў краіне і ў Мінску. На судзе ён патлумачыў, што ў блакаванні вуліц не ўдзельнічаў, але заклікі да блакавання чуў. Мельнікаў спрабаваў драбіць камяні, але ў яго не атрымлівалася.

Потым, па яго словах, на людзей выйшла сцяна АМАПу. Мельнікаў зняў маску, прапанаваў ім скласці шчыты і “вырашыць справу мірным шляхам”.

На судзе выступаў сведкам кіроўца тралейбуса 92-га маршрута Сяргей Яхновіч. Ён паведаміў, што бачыў шмат людзей на пешаходным пераходзе каля ўніверсама "Рыга", сярод людзей былі камяні. Настрой ва ўсіх быў святочны, агрэсіі ён не адчуваў, зброі ў руках людзей не бачыў. Адзін з камянёў трапіў у кіроўцу, адскочыўшы ад сцяны.

Мельнікава затрымалі амаль праз чатыры месяцы пасля падзеяў калі "Рыгі" — 4 снежня. 

Працэс над ім вяла суддзя Ганна Хвайніцкая. Дзяржабвінаваўца — Качанава.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі