Мінчука, якога 9 жніўня каля Стэлы збіў аўтазак, асудзілі на 2 гады калоніі

Мінчука, якога 9 жніўня каля Стэлы збіў аўтазак, асудзілі на 2 гады калоніі

19 сакавіка суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў Ягора Сугойдзя вінаватым ва ўдзеле ў масавых беспарадках (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса) і прысудзіў яму два гады калоніі агульнага рэжыму. Таксама суддзя Вікторыя Шабуня накіравала Сугойдзя на прымусовае лячэнне ад алкагалізму, піша праваабарончы сайт "Вясна". 

Ягор Сугойдзь — мужчына, якога 9 жніўня каля Стэлы, як мяркуецца, збіў аўтазак. Пасля гэтага яго збілі амапаўцы, і мінчук трапіў ў лякарню. Пазней яго ўзялі пад варту.

Абвінавачанне заявіла, што 9 жніўня на скрыжаванні праспекта Машэрава і вуліцы Заслаўскай мужчына ў нецвярозым стане наўмысна ўдзельнічаў у незаконных масавых мерапрыемствах: выйшаў на праезную частку, заскочыў на машыну, выкрыкваў лозунгі. 

Сугойдзь сваю віну прызнаў часткова: пагадзіўся, што ўдзельнічаў у мітынгу, але не быў згодны з тым, што заскокваў на аўтазак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі