Мінчуку прысудзілі 12 сутак за дзіцячы малюнак на акне

Мінчуку прысудзілі 12 сутак за дзіцячы малюнак на акне

41-гадовага мінчука Дзмітрыя Бубенку асудзілі на 12 сутак за аркуш з дзіцячым малюнкам на акне. Такі прысуд 10 жніўня вынесла суддзя Фрунзенскага суда Наталля Бугук, пішуць праваабаронцы "Вясны".

Бубенку затрымалі ўвечары 9 жніўня ў яго дома. У пратаколе было напісана пра "несанкцыянаванае пікетаванне шляхам размяшчэння белага аркуша паперы на акне". 

Мінчук патлумачыў у судзе, што на вокнах вісяць дзіцячыя малюнкі, якія павесілі амаль чатыры гады таму. Па яго словах, яны абараняюць расаду жонкі ад сонца. Суддзя запыталася, чаму Дзмітрый не атрымаў на гэта дазвол ад уладаў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі