Мінгандлю: Калі крамы тэхнікі не запоўняць паліцы, прымем жорсткія меры
19 снежня мінчукі "змяталі" тэхніку ў буйных крамах, пакідаючы пустыя паліцы. Кантралёры з Мінгандлю абяцаюць праверыць асартымент.
Міністэрства гандлю Беларусі, якое 19 снежня зачыніла 21 краму “Мегатоп”, можа праверыць буйныя крамы бытавой тэхнікі. Пра гэта Еўрарадыё распавялі ў ведамстве.
Супрацоўнік Мінгандлю: “Калі гэтыя суб’екты не прымуць меры па насычэнні паліц [крамаў], то будзем правяраць і прымаць жорсткія меры”.
Нагадаем, 19 снежня, пасля агучвання рашэння Нацбанка аб увядзенні 30% збору за набыццё валюты, беларусы кінуліся ў крамы скупаць тэхніку. Найбольшы наплыў адчулі ў крамах “Электрасіла” і “Карона-тэхна”.
Беларусы штурмуюць крамы бытавой тэхнікі (фота)
Фота — nn.by