Мінгарвыканкам трэці год не рэгіструе новых ІП і не збіраецца

Мінгарвыканкам

Мінгарвыканкам / Еўрарадыё

У Мінску ўжо трэці год не рэгіструюць новых індывідуальных прадпрымальнікаў. Прычына — "тэхнічная". Пра гэта журналісту "Зеркала" як фізічнай асобе заявілі ва ўпраўленні рэгістрацыі і ліцэнзавання Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама.

На пытанне, ці адновіцца рэгістрацыя ІП у Мінску ў 2024 годзе, чыноўнікі кажуць, што "пакуль няма ніякай інфармацыі".

Як распавядала Еўрарадыё, рэгістрацыя новых ІП у Мінску не вядзецца з 17 жніўня 2021 года. У Мінгарвыканкаме гэта тлумачылі "тэхнічнымі прычынамі". У іншых рэгіёнах краіны такой негалоснай забароны на рэгістрацыю новых ІП няма.

Колькасць іпэшнікаў у Мінску працягвае скарачацца. Па стане на 1 лістапада ў Мінску было зарэгістравана 70,7 тысячы індывідуальны прадпрымальнік. У параўнанні з мінулым годам іх колькасць скарацілася на 8,1%.

Іпэшнікі ў сталіцы губляюць рынак. Сёлета ў студзені-кастрычніку на іх долю прыпадала 2,6% ад рознічнага тавараабарачэння, а детась — 4,6%. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі