Мінімум 12 затрыманых — падрабязнасці хапуна сярод адвакатаў

Затрыманне, ілюстрацыйнае фота

Затрыманне, ілюстрацыйнае фота

28 лютага супрацоўнікі КДБ зладзілі ў Мінску рэйд на адвакатаў.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў "Вясны", яны затрымалі не менш як 12 чалавек. Большасць з іх пазней адпусцілі, але два чалавекі дагэтуль застаюцца за кратамі.

Дакладныя прычыны хапуна невядомыя. Выказвалася меркаванне, што кадэбісты маглі пераследаваць адвакатаў за данаты.

"Можам таксама сказаць, што затрыманне адвакатаў — парушэнне права на кваліфікаваную юрыдычную дапамогу. Рэалізацыя гэтага права немагчымая без незалежнай адвакатуры, свабоднай ад ціску органаў дзяржаўнай бяспекі на адвакатаў. Калі кваліфікаваная юрыдычная дапамога спатрэбіцца прадстаўнікам рэжыму, ім таксама спатрэбяцца незалежныя і свабодныя адвакаты", — каментуе гэтыя затрыманні прэзідэнтка Беларускай асацыяцыі адвакатаў правоў чалавека Марыя Колесава-Гудзіліна.

Ціск на адвакатаў пачаўся пасля выбараў 2020 года. Многія з тых, хто працаваў па палітычных працэсах, былі пазбаўленыя ліцэнзіі і выключаны з адвакацкіх калегій. На сёння шасцёра адвакатаў знаходзяцца ў зняволенні і маюць статус палітвязняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі