Мінінфарм зноў абверг забарону на продаж антыўтопіі Оруэла "1984"

Мінінфарм зноў абверг забарону на продаж антыўтопіі Оруэла "1984"

Прэс-служба Міністэрства інфармацыі другі раз за тыдзень абвяргае забарону на продаж антыўтопіі Джорджа Оруэла "1984". 

"Гэта фэйк, ніхто гэтую кнігу не забараняў і не мог, бо яна не прызнаная ні экстрэмісцкай, ні яшчэ якой-небудзь шкоднай, каб выключыць яе з продажу", — заяўляюць у ведамстве.

Першыя звесткі пра забарону прадаваць раман з'явіліся 18 траўня. Найстарэйшая беларуская газета паведаміла, што мае копію адпаведнага дакумента. У той жа дзень стала вядома, што кнігу знялі з продажу ў дзяржаўных кнігарнях Гродна.

Праверка Еўрарадыё засведчыла, што ў мінскіх кнігарнях "Белкнігі" гэты раман з паліц таксама прыбралі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі