Мінінфармацыі забараніла доступ да 99 сайтаў
Міністэрства інфармацыі 26 красавіка забараніла доступ да 99 сайтаў, паведамляе прэс-служба ведамства.
На гэтых сайтах размяшчалася інфармацыі аб продажы наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў. Пра гэта чыноўнікам Мінінфарма паведамілі супрацоўнікі Камітэта дзяржбяспекі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.