Міністэрства турызму Сірыі запрашае наведаць Алепа, дзе цяпер ідуць баі

Міністэрства турызму Сірыі запрашае наведаць Алепа, дзе цяпер ідуць баі

Мінтурызму Сірыі выклала з Фэйсбуку рэкламны ролік горада Алепа пад музыку з серыяла "Гульня тронаў", паведамляе tjournal. Ролік зняты да таго, як у Сірыі пачалася вайна. На ім відаць прыгожыя будынкі і паркі. Ён сканчаецца словамі: "Алепа... Воля жыцця" (Aleppo... Will of Life).

Ролік быў выкладзены 29 верасня 2016 года. І гэта выглядае дзіўна, улічваючы, што горад разбураны, там ідуць вулічныя баі.

На наступны дзень агенства "France 24" выклала відэа з цяперашнім выглядам горада. Параўноўвайце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі