Іванец абяцае "падручнік новага пакалення" па гісторыі Беларусі

"Робім упор на фарміраванне светапогляднай карціны школьніка"

"Робім упор на фарміраванне светапогляднай карціны школьніка" / sb.by

Міністр адукацыі Беларусі Андрэй Іванец у інтэрв'ю sb.by абяцае "падручнік новага пакалення" па гісторыі. З 1 верасня ў 10‑м класе ўводзіцца новы інтэграваны курс "Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі". Па словах Іванца, "макет навучальнага дапаможніка гатовы, праходзіць эксперыментальную апрабацыю ў 14 установах адукацыі краіны". Паралельна распрацоўваецца дапаможнік для 11-га класа.

Міністр сцвярджае, што "не факты будзем змяняць, як ужо заяўляюць нашы нядобразычліўцы". У тым жа падручніку па гісторыі, кажа Андрэй Іванец, "сыходзім ад манатоннага завучвання дат і месцаў падзей, робім упор на фарміраванне светапогляднай карціны школьніка". "Перапісвання не будзе, гаворка аб удасканаленні", — дадае ён. Але ў гэта слаба верыцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі