Міністр адукацыі: Некаторыя самі хочуць быць адлічанымі за 19 снежня
У гэтым запэўніў новы міністр адукацыі Беларусі Сяргей Маскевіч падчас прэсавай канферэнцыі 25 студзеня.
На яго думку, калі б студэнты ведалі, чым усё скончыцца, “іх бы там не было”.
Маскевіч: “Прынамсі, я думаю, што гэта моладзь, дзеці, якія былі прыцягнутыя ў гэты працэс выпадкова або з-за лёгкіх фінансавых інтарэсаў. Але стаўленне да іх будзе адпаведнае — ніякіх адлічэнняў за ўдзел у гэтых акцыях не будзе. Ацэнку іх дзеянням даюць адпаведныя праваахоўныя органы”.
Як адзначыў чыноўнік, некаторыя студэнты самі хочуць, каб іх адлічылі:
Маскевіч: “У шэрагу выпадкаў моладзь нават правакуе, каб іх паспрабавалі адлічыць. Ім гэта вельмі выгадна”.