Міністр адукацыі расказаў пра недабор у ВНУ Беларусі

Міністр адукацыі расказаў пра недабор у ВНУ Беларусі

Міністр адукацыі Андрэй Іванец у інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь 1" расказаў пра недабор у ВНУ Беларусі. Паводле яго слоў, ён склаў менш за 1% ці 214 месцаў. Сёлета колькасць бюджэтных месцаў ва ўстановах вышэйшай адукацыі — каля 28 тысяч.

Міністр сцвярджае, што ўсе ВНУ "сілавога блока ў поўным аб'ёме выканалі прыём... абітурыентаў". Іванец адмаўляе, што туды трапляюць выпадковыя людзі: "Гэта людзі матываваныя і падрыхтаваныя, да якіх прад'яўляюцца вельмі сур'ёзныя патрабаванні". Паводле яго слоў, больш за 200 чалавек, якія паступалі ў Акадэмію МУС, засталіся за рысай прахадных балаў. Андрэй Іванец назваў гэтых людзей "рэзервам", на які спадзяюцца ў наступным годзе.

Еўрарадыё паведамляла пра нечакана высокі конкурс у Акадэміі МУС. Праўда, ён склаўся далёка не на ўсе кірункі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі