Міністр тлумачыў на тэлебачанні, чаму польскія яблыкі таннейшыя за беларускія
Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі Аляксей Багданаў у эфіры тэлеканала СТБ тлумачыў, чаму польскія яблыкі таннейшыя за беларускія. Спачатку ён спаслаўся на "пачатак сезону" і тое, што гэта толькі "першыя ўраджаі".
"А тое, што тычыцца палякаў, там усё зразумела абсалютна, — працягваў міністр сваё тлумачэнне. — У іх такія датацыі на сельскую гаспадарку… У Еўрасаюзе, вядома, дэмпінг ёсць. Тут канкурэнцыя. І нашым вытворцам неабходна да гэтай цаны падцягвацца".
Іншых прычын, чаму польскія яблыкі таннейшыя за беларускія, Аляксей Багданаў не назваў. Але згадаў пра тэхналогіі. Менавіта пра іх парушэнне ў садоўніцтве нядаўна згадваў і Аляксандр Лукашэнка падчас паездкі на Гродзеншчыну.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.