Міністр замежных спраў Літвы — пра магчымыя ўдары Украіны па цэлях у Беларусі

У Мінску ўважліва сочаць за вайной ва Украіне

У Мінску ўважліва сочаць за вайной ва Украіне / t.me/modmilby/

У Празе ў міністра замежных спраў Літвы Габрыэлюса Ландсбергіса Радыё Свабода спыталася, ці мусіць Украіна паражаць і цэлі ў Беларусі? "Я маю на ўвазе тое, што Украіна павінна мець здольнасць абараняцца, — кажа Ландсбергіс. — Калі Расія, баючыся, што цэлі могуць быць пад ударам у Расіі, можа перанесці іх кудысьці яшчэ, то я думаю, што выбар цэляў мусіць быць перанесены таксама".

У Чэхіі літоўскі міністр удзельнічае ў саміце кіраўнікоў МЗС краін NATO.

Украінскія дроны і ракеты пакуль не ляцяць у РБ, якая з'яўляецца саюзнікам Расіі і з тэрыторыі якой раней абстрэльвалася Украіна і заходзілі расійскія войскі. Але эфектыўнасць такіх удараў па тэрыторыі РФ і акупаваных расіянамі тэрыторыях відавочная. У Мінску гэта бачаць. Не дзіўна, што нядаўна Аляксандр Лукашэнка крытыкаваў прапагандыстаў за тое, як яны асвятляюць сітуацыю ва Украіне: "Ну што вы ўвесь час трэплеце гэтую Украіну? Вы ж не забывайцеся пра тое, што калісьці нам давядзецца з імі наладжваць адносіны".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі