Мінпрацы чакае, што пасля скарачэння дэкрэту прыватнікі дапамогуць з садкамі
Міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч / tut.by
Міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч спадзяецца, што пасля скарачэння дэкрэту прыватныя арганізацыі задаволяць попыт на паслугі па доглядзе маленькіх дзяцей.
Чакаецца, што пасля рэформы ўзрасце попыт на розныя фарматы дашкольнай адукацыі, прыватныя садкі і паслугі нянькі:
"Самае галоўнае, каб паслугі былі запатрабаваныя. Думаю, прыватны бізнес адрэагуе на патрэбу і заяўку з боку грамадзян", — перадае БЕЛТА словы Касцевіч на сустрэчы са шматдзетнымі сем'ямі.
Міністр працы і сацабароны заўважыла, што каля 40% мам маюць вышэйшую адукацыю. Яна лічыць, што яны хацелі б мець і сям'ю, і адбыцца ў прафесіі.
Пытанне дэкрэтнага адпачынку даручыў вывучыць Аляксандр Лукашэнка. Ірына Касцевіч ужо называла некаторыя варыянты: працягласць дэкрэтнага адпачынку ў тры гады могуць захаваць, але аплачвацца будуць толькі два альбо працягласць прывяжуць да колькасці дзяцей.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.