Мінск прыпыніў выдачу віз патэнцыйным мігрантам — спецслужбы Польшчы

Польскія памежнікі штодня фіксуюць сотні спробаў нелегальнага пераходу мяжы з тэрыторыі Беларусі / Reuters
Польскія памежнікі штодня фіксуюць сотні спробаў нелегальнага пераходу мяжы з тэрыторыі Беларусі / Reuters

Міністэрства замежных спраў Беларусі прыпыніла выдачу віз патэнцыйным мігрантам з краін Афрыкі і Блізкага Усходу, паведаміў у Twitter прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў Польшчы Станіслаў Жарын.

Паводле яго слоў, беларускія дыпламаты прыпынілі "прыём заяў на атрыманне візы ад грамадзян Егіпта, Ірана, Нігерыі, Пакістана і Сірыі".

Акрамя таго, у польскіх спецслужбаў ёсць інфармацыя, што Мінск больш не прымае пасажыраў, якія вылятаюць з ірацкага аэрапорта Эрбіль— нават тых, у каго ёсць віза.

"Міграцыйны шлях у Польшчу знаходзіцца пад кантролем беларускіх уладаў", — адзначыў Жарын.

На днях член Еўрапейскай камісіі па ўнутраных справах Ілва Ёхансан заявіла, што Еўрасаюз вядзе перамовы з рознымі дзяржавамі, каб перакрыць паток нелегальных мігрантаў, якія ідуць з Беларусі ў ЕС. На перамовах з Іракам ужо дасягнуты прагрэс.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі