Мінскае "Дынама" разграмiла "Зеніт" у Лізе Еўропы — 4:0
У Мінску праходзіць гульня 3-га кваліфікаванага раўнду Лігі Еўропы УЕФА паміж мінскім "Дынама" і піцерскім "Зенітам". У сталіцу прыехала больш за дзве тысячы заўзятараў з Расіі.
Перад матчам футбольныя фанаты "Зеніта" прайшліся па Кастрычніцкай вуліцы.
Некаторыя пілі піва проста на месцы, на вачах у супрацоўнікаў АМАП пускалі дым, раўлі "крычалкі", казалі пра сяброўства і здзіўляліся рэканструкцыі стадыёна "Дынама": "Навошта трэба было памяншаць колькасць месцаў для гледачоў?" Яны спадзяваліся на перамогу, але мінскае "Дынама" разграміла сапернікаў з лікам 4:0.
Гульня ў адказ пройдзе 16 жніўня на пустых трыбунах стадыёна "Пятроўскі".