"Шахцёр" разграміў брэсцкае "Дынама" і стаў лідарам чэмпіянату Беларусі

"Шахцёр" разграміў брэсцкае "Дынама" і стаў лідарам чэмпіянату Беларусі

Салігорскі "Шахцёр" разграміў брэсцкае "Дынама" з лікам 3:0, набраў 10 ачкоў і стаў лідарам футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе. Мінскае “Дынама” і “Дняпро” ў 4-м туры атрымалі чарговыя перамогі і набралі па 9 ачкоў, у БАТЭ — 8. Мінскія дынамаўцы ў суботу на “Трактары” ў прысутнасці 700 заўзятараў выйгралі ў гродзенскага “Нёмана” — 1:0, а “Дняпро” ў Магілёве ў прысутнасці 2050 заўзятараў разграміў наваполацкі “Нафтан” — 4:0. “Слуцк” і “Гарадзея” згулялі ўнічыю 1:1.

У пятніцу “Крумкачы” прайгралі БАТЭ — 2:3, а “Віцебск” і “Тарпеда-БелАЗ” згулялі ўнічыю 1:1. У нядзелю ў апошніх матчах тура сустрэнуцца "Славія" і "Мінск", "Іслач" і "Гомель".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі