Мінскае “Дынама” падпісала кантракт з Аляксандрам Свярчынскім
Мінскае “Дынама” 12 ліпеня скасавала кантракты з балгарскім абаронцам Віктарам Геневым і сербскім паўабаронцам Ненадам Адамавічам.
Генеў падпісаў кантракт з клубам сёлета ў лютым, але за ўвесь цяперашні чэмпіянат ён згуляў каля васьмідзесяці хвілін. Адамавіч гуляў у “Дынама” з лета 2013 года. За гэты час ён прыняў удзел у 124 матчах, забіў 24 мяча і паказаў лепшы вынік сярод легіянераў за ўсю гісторыю мінскага клуба.
Таксама сёння стала вядома, што ў каманду “бела-сініх” на правах вольнага агента пераходзіць Аляксандр Свярчынскі. Гэты футбаліст вядомы аматарам футбола па сваіх выступах за ФК “Мінск”, дзе правёў тры гады, згуляўшы ў 94 матчах. Пачатак цяперашняга сезону гулец правёў у славацкім клубе “Земплін”. Сайт мінскага "Дынама" паведамляе, што футбаліст будзе выступаць пад 44 нумарам.
У клубе таксама паведамляюць, што на прагляд прыбыў форвард моладзевай зборнай Ганы Абедель Латыф Амаду.