Мінскае “Дынама” згуляла ўнічыю з “Сэнт-Патрыкам”

Мінскае “Дынама” згуляла ўнічыю з “Сэнт-Патрыкам”

Мінскае “Дынама” скончыла нічыёй першы матч 2-га кваліфікацыйнага раўнда футбольнай Лігі Еўропы. 14 ліпеня “бела-блакітныя” прымалі на сталічным стадыёне “Трактар” ірландскі “Сэнт-Патрык”.

Гульня пачалася дастаткова няблага для мінчан, якія адкрылі лік на 25-й хвіліне голам Уладзіміра Карыцькі. У пачатку наступнага тайма ірландцы зраўнялі лік і далей гульня не выявіла мацнейшага.

Матч у адказ паміж “Дынама” (Мінск) і “Сэнт-Патрыкам” адбудзецца 21 ліпеня ў Дубліне.

Таксама сёння першыя матчы 2-га раунда кваліфікацыі Лігі Еўропы гуляюць “Тарпеда-БелАЗ” з венгерскім “Дэбрэцэнам” і “Шахцёр” са славенскім “Дамжале”.   

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі