Мінская фірма, якая гандлюе “сцягамі ДНР”: “На іх ёсць попыт”

Прапанова з’явілася на сайце easyprint.by, дзе гандлююць рознай друкаванай прадукцыяй. У тым ліку і сцягамі.

“Сцяг ДНР - нароўні з гербам і гімнам з'яўляецца дзяржаўным сімвалам самаабвешчанай ДНР. Аўтар сцяга, як мяркуецца, быў натхнёны сцягам і гербам Расіі. Па адной з версій, сцяг выкарыстоўваўся яшчэ ў час Данецка-Крыварожскай Савецкай Рэспублікі. Па іншай версіі, сцяг быў вынайдзены толькі ў 1990-я гады на аснове былога сцяга УССР, да якога была дададзеная чорная паласа, якая сімвалізуе вугаль. На грудзях у арла на сцягу размешчаны геральдычны шчыт з выявай Архангела Міхаіла. 21 чэрвеня Вярхоўны Савет ДНР зацвердзіў дадзены сцяг як афіцыйны, аднак адпаведны закон пакуль не апублікаваны. Віцэ-прэм'ер ДНР і заснавальнік арганізацыі “Данецкая рэспубліка” сцвярджае, што аўтарам сцяга з'яўляецца Арцём.

Купіць сцяг Данецкай рэспублікі ў Мінску або перасылкай па РБ можна аформіўшы заказ праз інтэрнэт-краму ці пакінуўшы заяўку па тэлефонах, пазначаных на старонцы. У наяўнасці ёсць варыянты з надпісам "Данецкая рэспубліка" ці без яе. Удакладняйце ў мэнэджара!”, - такім чынам апісваецца тавар.

Еўрарадыё вырашыла пацікавіцца падрабязнасцямі непасрэдна ў мэнэджара і патэлефанавала па пазначаных тэлефонах:

Еўрарадыё: Гэта Еasyprint?

Так.

Еўрарадыё: Гэта ў вас можна сцяг ДНР купіць?

Няма.

Еўрарадыё: Гэта з Еўрарадыё, я бачыў у вас на сайце такую прапанову.

Ну ды ў нас ёсць такое, можна купіць, калі вам трэба.

Еўрарадыё: Карыстаецца попытам?

Я не ведаю што вам сказаць.

Еўрарадыё: Ну не просто ж так у вас ён з'явіўся?

Ну так, быў попыт - з'явілася прапанова.

Еўрарадыё: А як з дырэктарам пагаварыць?

Можаце пагаварыць са мной.

Еўрарадыё: А няма праблем што гэта сцяг непрызнанага дзяржавы?

Я не бачыла дакументальнага пацверджання, што ў нас нельга прадаваць яго.

Еўрарадыё: Гэта ж незарэгістраваная сімволіка?

Скажыце артыкул закона па якім я не магу прадаваць гэты сцяг?

Еўрарадыё: А колькі сцягоў такіх купілі?

Не магу сказаць.

Не змаглі сказаць і як даўно з'явілася прапанова, і калі яго дадалі. Сцягі вырабляюцца ў Беларусі.

Калі не забаронена, то прадаваць можна, лічыць юрыст Павел Сапелка. Нельга было б прадаваць сцяг са свастыкай, бо фашыстская сімволіка забароненая ў Беларусі.

"Я не бачу ніякіх абмежаванняў. Па мне гэта проста кавалак анучы, які можна прадаваць. Я заўсёды ў скаргах пішу, што маецца пад незарэгістраванай сімволікай?".

Цікава, што Еasyprint гандлюе і украінскімі сцягамі. Па тым самым кошце.

Прыкладна а 19-ай гадзіне магчымасць набыць "сцяг ДНР" з сайта знікла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі