Мінская спявачка судзіцца з міліцыяй

Мінская спявачка судзіцца з міліцыяй

28 студзеня суд Кастрычніцкага раёна Мінска пачынае разгляд адміністратыўнай справы Жанны Бразоўскай супраць мінскай міліцыі. Дзяўчына вядомая таксама як спявачка і музыкант Жанна Знакава.

Як паведамляе праваабарончы сайт "Вясна", здарэнне адбылося 15 снежня 2015 года. На вуліцы Жанну Бразоўскую спынілі незнаёмыя мужчыны ў цывільным, паказалі пасведчанні супрацоўнікаў міліцыі і папрасілі праехаць з імі. Дзяўчына адмовілася, тады яе, як паведамляецца, з гвалтам і прымяненнем фізічнай сілы закінулі ў аўтамабіль без адпаведных апазнавальных знакаў. Па словах дзяўчыны, яе пры гэтым зневажалі. Ёй стала блага.

У Кастрычніцкім РУУСе на Бразоўскую склалі пратакол за непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў. За гэта ёй пагражае штраф ад 360 тысяч да 9 мільёнаў рублёў (ад 2 да 50 базавых велічыняў) або адміністрацыйны арышт. Дзяўчына правяла ў пастарунку каля сямі гадзін.

Бразоўская накіравала звароты ў пракуратуру Кастрычніцкага раёна, раённы аддзел Следчага камітэта, упраўленне ўласнай бяспекі МУС і Адміністрацыю прэзідэнта. Яна прасіла адмяніць пратакол, які лічыць незаконным. Таксама дзяўчына скардзілася на дзеянні міліцыянтаў, якія пераблыталі яе з іншым чалавекам, нібыта датычным да правапарушэння.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі