Мінскі абласны суд прызнаў незаконнай забастоўку на "Беларуськаліі"

Мінскі абласны суд прызнаў незаконнай забастоўку на "Беларуськаліі"

У пятніцу Мінскі абласны суд прызнаў незаконнай забастоўку на "Беларуськаліі" ў жніўні, як і рашэнне аб яе правядзенні. З пазовам да страйкаму выступіла прадпрыемства. Падрабязна пра суд можна паглядзець тут.

У судзе было заяўлена, што 18 жніўня на "Беларуськаліі" не працавалі 670 чалавек. На прадпрыемстве быў створаны страйкам. У наступныя дні страйк стаў затухаць. Да гэтага спрычыніўся і ціск, які аказваўся на актывістаў. Адзін з кіраўнікоў страйкаму Анатоль Бокун знаходзіцца за кратамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі