Мінскі аэрапорт прызналі адным з найпунктуальных у Еўропе
Нацыянальны аэрапорт Мінск у сакавіку стаў другім у Еўропе паводле рэгулярнасці і пунктуальнасці палётаў, паведамляе прэс-служба аэрапорта. Такую высокую пазіцыю ён заняў у рэйтынгу, складзеным даследніцкай кампаніяй OAG, якая з’яўляецца адной з найбольш вядомых статыстычных кампаній у галіне авіяпералётаў.
Аэрапорт заняў пятае месца на міжнародным узроўні і другое месца на рэгіянальным узроўні (Еўропа) пасля аэрапорта Саарбрюкен (Нямеччына).
Сакавіцкі рэйтынг будзе апублікаваны на афіцыйным сайце кампаніі праз некалькі дзён. Пакуль можна паглядзець вынікі за перадапошнія месяцы. У лютым у міжнародным рэйтынгу галоўны беларускі аэрапорт заняў 11 месца, а ў еўрапейскім — чацьвёртае з дакладнасцю вылетаў 95,0% і 0,4% адмены вылетаў.
У топ-3 увайшлі аэрапорты Калонье (95,0%), Кардыфа (97,7%) і Саарбрукена (98,0%). На апошніх месцах рэйтынгу апынуліся кіеўскі “Барыспаль” (43,5%) і маскоўскае “Унукава” (43,2%). Завяршыў рэйтынг аэрапорт Туніса — там усяго 31% вылетаў у належны час, паведамляе Радыё Свабода.