Мінскі архітэктар атрымаў 3,5 гады калоніі — штурхануў байца в/ч 3214

Мінскі архітэктар атрымаў 3,5 гады калоніі — штурхануў байца в/ч 3214

Мінскі архітэктар Арцём Такарчук атрымаў 3,5 гады калоніі агульнага рэжыму — штурхануў байца в/ч 3214. Здарэнне адбылося падчас вулічнай акцыі 13 верасня, калі на вуліцы Мельнікайтэ сілавікі разганялі пратэстоўцаў. Яно трапіла на відэа. Як паведамляе spring96.org, 20 лістапада рашэнне агучыла суддзя Цэнтральнага суда сталіцы Юлія Густыр. Яна прызнала 34-гадовага Такарчука вінаватым у супраціўленні супрацоўніку органаў унутраных спраў, які "ахоўваў грамадскі парадак" (ч. 2 арт. 363 КК).

Пацярпелым аказаўся салдат тэрміновай службы з в/ч 3214 унутраных войскаў МУС Максім Чарнякоў. Арцём Такарчук сцвярджае, што падчас сутычкі на Мельнікайтэ ён хацеў дапамагчы і разняць людзей. Архітэктара жорстка затрымалі — пасля ў лякарні на галаву накладалі швы. Былі дыягнаставаныя страсенне мозгу, закрытая чэрапна-мазгавая траўма, па ўсім целе былі гематомы.

Мінскі архітэктар атрымаў 3,5 гады калоніі — штурхануў байца в/ч 3214
Пацярпелы баец справа / Скрыншот з відэа TUT.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі