Мінскі метрапалітэн з нагоды ўводу новых станцый пашырае штат
Мінскі метрапалітэн
Мінскі метрапалітэн у сувязі з запускам трох новых станцый шукае вялікую колькасць новых супрацоўнікаў. Інфармацыя пра гэта з'явілася на сайце прадпрыемства. Шукаюць самых розных спецыялістаў:
- інспектараў службы бяспекі,
- манцёраў шляхоў,
- слесараў-электрыкаў,
- электраманцёраў,
- дзяжурных па прыёме і адпраўленні цягнікоў,
- прыбіральшчыкаў (у тым ліку станцый метро),
- абліцоўшчыкаў-плітачнікаў і маляроў,
- слесараў механазборачных работ і слесараў-рамонтнікаў (сантэхнікаў),
- сталяроў і токараў,
- тунельных рабочых,
- электрамеханікаў і іншых спецыялістаў і рабочых.
Прадпрыемства абяцае сацыяльны пакет з гарантыямі і кампенсацыямі, у тым ліку "пад'ёмныя" і выплаты за пераезд на новае месца жыхарства маладым спецыялістам. Узровень заробкаў у аб'яве не ўдакладняецца. Нагадаем, найбліжэйшым часам у Мінску будуць уведзеныя ў строй тры новыя станцыі Зеленалужскай лініі: "Аэрадромная", "Немаршанскі сад", "Слуцкі Гасцінец", а таксама электрадэпо "Слуцкае".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.