Мінскі таксіст частуе пасажыраў цукеркамі і дае паспяваць караоке

Мінскі таксіст частуе пасажыраў цукеркамі і дае паспяваць караоке

У Мінску працуе незвычайны таксіст, які частуе пасажыраў цукеркамі. У яго аўтамабілі — сапраўдны кіёск: тут і “Снікерсы”, і “Мамба”, і жуйкі. Нядаўна дадаліся энергетычныя напоі і батончыкі для веганаў. Усё бясплатна. Сядаеш і не верыш, што трапіў у таксі!

 

Наш званок заспявае Сяргея, калі ён гуляе з сабакамі. Хлопец трымае двух хаскі, таму размаўляць яму не вельмі зручна.

“Я не хачу выключна сваю машыну вылучыць, мне хочацца прыўнесці гэта ў масы. Нават не проста ў масы! Хочацца стварыць новую службу таксі, куды людзі будуць звяртацца з радасцю, а не пад прымусам, бо няма іншага выйсця і трэба даехаць хутчэй, — распавядае Еўрарадыё Сяргей. — Я мару пра службу таксі з дадатковым сэрвісам і іншымі каштоўнасцямі”.

 

Відэа з інстасторыс Сяргея ў Instagram.

Некалькі дзён таму на хлопца звярнуў увагу фудблогер Павел Крамар. Пасля яго поста ў “Інстаграм” да Сяргея дадалося 10 тысяч чалавек, а жадаючыя пастрыміць з яго аўто пачалі абрываць тэлефон. Але Сяргей не хоча славы — ён непакоіцца, што “спрытныя хлопцы, у якіх ёсць грошы” могуць перахапіць яго ідэю.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі