Мінскіх падлеткаў затрымалі за патаптаны сцяг СССР

Падлеткі тапталі сцяг СССР

Падлеткі тапталі сцяг СССР / сацсеткі

Сілавікі затрымалі групу мінскіх падлеткаў і завезлі ў міліцыю, дзе знялі з імі відэа. Нагодай стала відэа ў TikTok.

Кампанія хлопцаў, гуляючы па Нямізе, знайшла сцяг СССР. Па словах падлеткаў, ён ляжаў на зямлі. Яны забралі сцяг і спачатку зрабілі з ім сэлфі, а потым у падземным пераходзе тапталі знаходку. Пры гэтым падлеткі здымалі ўсё на відэа, а зняты ролік адправілі знаёмаму, які выклаў яго ў TikTok.

Хлопцаў на відэа вылічылі і на наступны дзень забралі ў міліцэйскі пастарунак. На міліцэйскім відэароліку яны кажуць, што планавалі захаваць сцяг, а ролік з таптаннем знялі жартам.

Сілавікі паабяцалі правесці праверку ў дачыненні да 13-гадовага, 14-гадовага і траіх 16-гадовых хлопцаў.

Можна меркаваць, што сцяг СССР хтосьці кінуў ці згубіў падчас нядаўняга святкавання 105-годдзя камсамола, якое ў Беларусі ладзілі на афіцыйным узроўні.

Дарэчы, не ўсю гістарычную сімволіку беларускія ўлады так шануюць. Нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг (які быў дзяржаўным сімвалам незалежнай Беларусі ў 1991-1995 гадах) сілавікі нярэдка сцелюць пад ногі і прымушаюць "палітычных" хадзіць па ім.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі