Мінскія “Цмокі” не змаглі вылецець з Казані з-за кепскіх умоў надвор'я (фота)
Баскетбалісты мінскіх “Цмокаў” не змаглі вылецець з Казані з-за кепскіх умоў надвор’я — працягваецца моцны снегапад (за ноч выпала месячная норма ападкаў), а раней прайшоў ледзяны дождж. У сталіцы Татарстана напярэдадні яны правялі паядынак Адзінай Лігі ВТБ з УНІКСам. Як інфармуе прэс-служба беларускага клуба, раніцай 5 лютага каманда прыехала ў міжнародны аэрапорт Казані і тры гадзіны чакала пасадку на самалёт. Аднак у выніку ім паведамілі, што ў мэтах бяспекі ўсе вылеты перанеслі на пазнейшы тэрмін. Гульцы і трэнеры вымушаны былі вярнуцца з аэрапорта ў гасцініцу.
Чакаецца, што “Цмокі” вернуцца ў Мінск толькі ўдзень 6 лютага, а ў сераду іх чакае важны матч з чарнагорскім “Морнар Барам”, пачатак а 19-й гадзіне.
Каманда затрымалася ў Казані з-за дрэннага надвор'я. Чакаем вылет. pic.twitter.com/tdLL20McRo
— Tsmoki-Minsk (@TsmokiMinsk) 5 февраля 2018 г.
Гульцы ды трэнерскі штаб вярнуліся ў гасцініцу, а вылет з Казані ў Мінск перанесены на заўтра:https://t.co/UOA3wto6ib pic.twitter.com/FQIvyfrcBn
— Tsmoki-Minsk (@TsmokiMinsk) 5 февраля 2018 г.