Мінскія назіральнікі паведамляюць пра "карусельшчыкаў" на галасаванні (фота)
На некалькіх участках Каліноўскай акругі №108 у Мінску былі заўважаныя так званыя "карусельшчыкі". Гэта людзі, якія ходзяць цэлымі брыгадамі і незаконна галасуюць на некалькіх участках.
Парушальнікаў закону зафіксавалі назіральнікі ад Руху "За Свабоду" ў межах кампаніі "Права выбару": яны сфатаграфавалі адных і тых самых людзей на розных участках, паведамляе прэс-служба руху.
Кандыдат ад Руху "За свабоду" Юрась Губарэвіч, які балатуецца па гэта акрузе, упэўнены, што бюлетэні "карусельшчыкаў" ідуць на карысць праўладнаму кандыдату і павялічваюць яўку выбарцаў.