Мінскія ўлады патлумачылі, чаму пакуль не будзе вуліцы 25 Сакавіка
Мінскія ўлады патлумачылі, чаму ў сталіцы пакуль не будзе вуліцы 25 Сакавіка. Чыноўнікі лічаць непажаданымі з'яўленне лічбавых найменняў. Такі адказ на свой зварот атрымала Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада).
Як вядома, 25 сакавіка 1918 года ў Мінску была абвешчана дзяржаўная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Летась адзначалася 100-годзе БНР. Аднак сталічныя ўлады так і не дазволілі павесіць шыльду на дом, у якім была абвешчаная незалежнасць.
БСДП (Грамада) звярталася ў гарадскія саветы абласных гарадоў, каб там надалі новым вуліцам назву 25 Сакавіка. У большасці адказаў чыноўнікі палічылі такую прапанову "немэтазгоднай".