Мінскую юрыстку затрымала міліцыя, а потым выкінула ў лесе сярод ночы

Мінскую юрыстку затрымала міліцыя, а потым выкінула ў лесе сярод ночы

Юрыстконсульта затрымала міліцыя, адвезла ў пастарунак, а потым выкінула сярод ночы ў лесе. Пра гэты інцыдэнт жанчына распавяла Радыё Свабода. Па яе словах, затрыманне адбылося каля 23.00 18 жніўня ля дома яе сястры ў Гатава.

Разам з ёй затрымалі сястру і мужа сястры. Міліцыянты ў форме не назваліся, надзелі кайданкі і павезлі ўсіх траіх у нейкі раённы аддзел міліцыі. Жанчына мяркуе, што прычынай затрымання маглі стаць скаргі суседзяў на гучную музыку, але прычыны ніхто не патлумачыў.

У міліцыі затрыманых прымушалі стаяць, трымалі пэўны час, але пратакол не склалі. Урэшце іх адвезлі ў лес, дзе і адпусцілі. Дадому жанчына трапіла толькі а 4-й раніцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі