Мінюст адмовіў у перарэгістрацыі партыі "Зялёныя"
Міністэрства юстыцыі / БЕЛТА
Міністэрства юстыцыі Беларусі адмовіла Беларускай партыі "Зялёныя" ў перарэгістрацыі. Падставай зрабілася адсутнасць спісу чальцоў партыі. Мінюст нагадаў, што сёлета правілы рэгістрацыі змяніліся. І цяпер акрамя стандартнай заявы і пакета дакументаў трэба падаваць не толькі інфармацыю пра колькасць чальцоў партыі, але і спіс усіх чальцоў. У гэтым спісе павінны быць "указаныя прозвішча, імя, імя па бацьку, дата нараджэння, грамадзянства, месца жыхарства, месца працы( вучобы), нумар кантактнага тэлефона кожнага чальца партыі".
"Зялёныя" кажуць, што будуць абскарджваць гэтае рашэнне. Яны прынцыпова не падавалі спіс чальцоў — спаслаліся на закон "Аб абароне персанальных звестак".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.