Мінюст падаў пазоў аб ліквідацыі Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ
Старшыня КХП-БНФ Зянон Пазняк / Еўрарадыё
Пазоў Мінюста аб ліквідацыі Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ будзе разгледжаны 20 ліпеня. Дата з'явілася ў раскладзе Вярхоўнага суда. На гэта звярнуў увагу рэсурс Reform.by.
Нязменным лідарам партыі з самага яе пачатку з'яўляецца Зянон Пазняк.
Нагадаем, раней стала вядома аб аналагічных кроках Мінюста ў дачыненні да Беларускай партыі "Зялёныя" і АГП. Сёлета ў Беларусі ўступіў у сілу абноўлены закон аб палітычных партыях. Партыі павінны прайсці перарэгістрацыю па новых правілах. Адно з патрабаванняў — падаць у Мінюст пайменны спіс членаў. Шэраг партый адмовіліся гэта рабіць, баючыся за бяспеку сваіх актывістаў. У лютым кіраўнік Мінюста Сяргей Хаменка выказаў здагадку, што з новымі правіламі "колькасць партый паменшыцца да 3-4". Перарэгістрацыю ў Мінюсце здолелі прайсці Ліберальна-дэмакратычная партыя, Камуністычная партыя, а таксама Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.