"Міс Сусвет" стала айцішніца з Мексікі

"Міс Сусвет" стала айцішніца з Мексікі

"Міс Сусвет" стала айцішніца з Мексікі 26-гадовая Андрэа Меса. Яна заваявала брыльянтавую карону міжнароднага конкурсу прыгажосці. Ён прайшоў ў Фларыдзе з захаваннем мер бяспекі, уведзеных з-за пандэміі каранавіруса. Як вядома, летась конкурс адмянілі. Андрэа Меса спалучае працу інжынерам-праграмістам з працай прафесійнай мадэллю. Брыльянтавую карону ёй уручала "Міс Сусвет-2019", прадстаўніца ПАР Зазібіні Тунцы.

Другое месца ў Жуліі Гама з Бразіліі, трэцяе — у Янік Масета з Перу. Беларусь у конкурсе не ўдзельнічала.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі